Вікісховішча:Дазор
Права дазорца — канкрэтнае права ўдзельніка, што дазваляе пазначаць праўкі, запампоўкі файлаў і стварэньні старонак у якасьці агледжаных[1]. Гэта, каб скараціць адставаньне ў новых старонках, новых файлах і неагледжаных праўках. Яно існуе, каб сказаць іншым дазорцам, што штосьці агледзеў дазорац, гэта не вандалізм і не выходзіць за межы ахопу нашага праекту (або гэта вярнулі ці выдалілі ў такіх выпадках).
Удзельнікі з правам дазору
пабачаць спасылку, як то «[Mark as patrolled]», у правым ніжнім куце новай старонкі або новага файла, а таксама справа ў аглядзе зьмяненьняў, якія дагэтуль не агледзелі. У дадатак неагледжаныя старонку падсьвецяць жоўтым на старонцы Special:NewPages («Спэцыяльныя:Новыя старонкі»). Неагледжаныя файлы на старонцы Special:NewFiles («Спэцыяльныя:Новыя файлы») ніяк не пазначаюць, але могуць прасочваць. Неагледжаныя праўкі вылучаюцца клічнікам (!) перад радком. Дазорцы маюць праверыць, каб убачыць, што яны трапляюць у межы ахопу нашага праекту. Прымальныя старонкі і файлы варта аглядаць, а непрымальныя — пераставіць або выдаліць, калі гэта немагчыма. Права даюць дапомна ўсялякаму адміністратару, але могуць даць надзейным удзельнікам на запыт. Магчыма папрасіць канкрэтнага адміністратара наконт права ўдзельніка або фармальна запытаць права на Вікісховішча:Запыты правоў.
- Глядзіце Special:Listusers/patroller наконт сьпісу дазорцаў (цяпер 657).
Як працуе дазор новых старонак
Старонкі, падсьвечаныя жоўтым на Special:NewPages («Спэцыяльныя:Новыя старонкі»), пакуль не пазначалі агледжанымі. Гэта значыць, што іх магчыма не аглядалі. Калі праверыце старонку, то маеце пазначыць яе агледжанай, калі: (а) бачыце, што гэта — добрая старонка або (б) перад ці пасьля таго, як пазначыце яе для выдаленьня. Калі ня пэўныя, што рабіць са старонкай, не пазначайце яе агледжанай. Іншы рэдактар агледзіць яе пазьней.
Проста пстрыкніце на спасылку «[Mark this page as patrolled]» у ніжнім правым куце старонкі, каб пазначыць яе агледжанай.
Што пазначыць як агледжанае
- Усё належнае на Вікісховішчы.
- Няпэўны зьмест пасьля пазначэньня яго для выдаленьня.
Што не пазначаць як агледжанае
- Старонкі, наконт якіх вы няпэўныя і захаваньне якіх ніхто іншы не падтрымлівае (акрамя творцы або запампоўвальніка).
Як працуе дазор правак
У Recent changes пстрыкніце на спасылку (гісторыі) неагледжанай спасылкі. Затым у праглядзе гісторыі агледзьце праўку націскам на «[Mark this page as patrolled]» справа. Пасьля пазначэньня праўкі агледжанай можаце закрыць старонку або (у выпадку вандалізму ці іншага ўнёску, не павязанага з рэкамэндацыямі Вікісховішча) выканаць адробку альбо адкат.
У праглядзе гісторыі паводле адценьня спасылкі магчыма сказаць, ці існуе старонка гутарак. Паведаміце удзельніку, што адкацілі яго праўку, пакінуўшы пасланьне. Глядзіце таксама Вікісховішча:Супрацьвандальнае падразьдзяленьне#Файл.
Як працуе дазор файлаў
Запампоўкі файлаў могуць таксама аглядаць унізе іх апісаньня. Усё ж гэта новая магчымасьць, для якой пакуль не распрацавалі канкрэтных рэкамэндацыяў.
Аўтадазор
Права аўдазору ўдзельнікам падобнае да права дазору (patrol
) ў тым, што гэта канкрэтнае права ўдзельніка, што ўлучае пазначэньне дзеяньня агледжаным. Адрозьненьні ў тым, што:
- аўтадазорцы ня маюць здольнасьці дзейна пазначаць дзеяньні агледжанымі; замест гэтага толькі іх уласныя дзеяньні саматужна пазначаюцца агледжанымі;
- некаторыя дастасункі дазваляюць зрабіць вялікую колькасьць зьмяненьняў даступнымі аўтадазорцам[2] (напрыклад: НагляднаеЗьмяненьнеФайла).
Гэтае права звычайна надаюць удзельнікам, якія неабавязкова ўцягнутыя ў дазор старонак, правак або запамповак, але ствараюць высокаякасныя старонкі або запампоўкі, што не патрабуюць дазору іншымі ўдзельнікамі. Гэта скарачае адставаньне ў новых старонках і Вікісховішча:Безыменныя праўкі. Гэтае права таксама надаюць удзельнікам, якія робяць шмат карысных правак, якія не патрабуюць дазору, каб зьменшыць загрувашчанасьць сьпісаў назіраньня.
Заяўку на аўтапатруляваньне можаце падаць на Commons:Requests_for_rights#Autopatrol.
Удзельнікам з правам patrol
(дазору) ня варта надаваць гэтае права, бо яны ўжо маюць яго (яно залішняе). Сяброўства ў суполцы выявааглядальнікаў (image-reviewer
) улучае правы дазору (patrol
) і аўтадазору (autopatrol
).
Глядзіце Special:Listusers/autopatrolled (цяпер 7585) наконт сьпісу ўдзельнікаў аўтадазору.
Глядзіце Special:ListGroupRights#autopatrolled наконт сьпісу правоў суполкі ўдзельнікаў аўтадазору
.
Іншыя заўвагі
- Журнал усіх дазораў магчыма пабачыць у
autopatrol
. Ён улучае імёны ўдзельнікаў, артыкулы і агледжаныя перагляды, а таксама можа сартавацца паводле імя ўдзельніка і загалоўка артыкула. - Старонкі, створаныя і зьмененыя адміністратарамі, робаты і ўдзельнікамі з правам аўтадазору (
autopatrol
), саматужна пазначаюць «агледжанымі (саматужна)». - Існуе выбар «Схаваць агледжаныя праўкі» у Special:NewPages («Спэцыяльныя:Новыя старонкі»), каб вы маглі не зважаць на ўжо прагледжаныя старонкі.
- Нават калі апошнія некалькі гадзінаў або дзён аглядаліся, усё ж існуе вялікае адставаньне. Старонкі выбываюць зь неагледжанай чаргі пасьля 720 гадзінаў (30 дзён).
- Для тых, хто аглядае пастаянна, існуе пара дастасункаў, даступных у дапамогу (напрыклад, Усплывальнікі і Апошнія зьмяненьні ў рэальным часе).
- Удзельнікі з правам (аўта-)дазору таксама набываюць здольнасьць заліваць больш файлаў за раз з дапамогай «Майстра загрузкі» і вызваляюцца ад фільтра злоўжываньняў, што прадухіляе запампоўку MP3-файлаў на Вікісховішча большасьцю ўдзельнікаў, а таксама здольныя перамяшчаць да 32-х старонак за хвіліну замест 8.
Клясы Каскадных табліцаў стыляў
Існуюць 3 клясы Каскадных табліцаў стыляў (КТС), датычныя агледжаных правак:
- кляс для неагледжаных артыкулаў у новых старонках —
.not-patrolled
, таму дальтанічныя ўдзельнікі або ўдзельнікі, якія аддаюць перавагу адрознаму стылю, могуць, напрыклад, дадаць.not-patrolled { border: 2px solid black }
у свае файлы Каскадных табліцаў стыляў удзельніка; - кляс для клічніка —
.unpatrolled
, напрыклад,.unpatrolled { display:none }
хавае яго ў Апошніх зьменах і вашага сьпісу назіраньня; - кляс для спасылкі «Пазначыць гэтую старонку агледжанай» у ніжнім правым куце кожнай новай старонкі —
.patrollink
, які можаце аздобіць у сваім файле КТС удзельніка, напрыклад:.patrollink { font: bold small sans-serif}
Заўвагі
- ↑ Цікавіцеся пра дазор на іншых бачынах «Вікімэдыі»? Ня ўсе бачыны «Вікімэдыі» робяць магчымым лад дазору апошніх зьмяненьняў. Можаце глянуць на разьдзел «wgUseRCPatrol» у [наладаў] «Вікімэдыі», каб праверыць мае яго дадзеная бачына. На 2023 год Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам ня мела дазору.
- ↑ Help talk:VisualFileChange.js#Error in installation instructions?
Глядзіце таксама
- Вікісховішча:Адкат — падобнае права ўдзельніка, каб змагацца супраць вандалізму
- Special:Log/patrol — журнал дазору
- Вікісховішча:Супрацьвандальнае падразьдзяленьне — больш зьвестак пра супрацьдзеяньне вандалізму і прылады, што яго аблягчаюць
- Статыстыка