1922
Выгляд
Гады |
1919 · 1920 · 1921 — 1922 — 1923 · 1924 · 1925 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1922 MCMXXII |
Ад заснаваньня Рыму | 2675 |
Армянскі каляндар | 1371 ԹՎ ՌՅՀԱ |
Каляндар Багаі | 78 — 79 |
Бізантыйскі каляндар | 7430 — 7431 |
Бірманскі каляндар | 1284 |
Будысцкі каляндар | 2466 |
Каляндар бэрбэраў | 2872 |
Габрэйскі каляндар | 5682 — 5683 |
Галяцэнскі каляндар | 11922 |
Іранскі каляндар | 1300 — 1301 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1977 — 1978 |
· Нацыянальны каляндар | 1844 — 1845 |
· Калі-юга | 5023 — 5024 |
Карэйскі каляндар | 4255 |
Кітайскі каляндар | 4618 — 4619 |
Копцкі каляндар | 1638 — 1639 |
Мусульманскі каляндар | 1340 — 1341 |
Тайскі сонечны каляндар | 2465 |
Этыёпскі каляндар | 1914 — 1915 |
1922 (MCMXXII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 1922-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 922-і год II тысячагодзьдзя, 22-і год XX стагодзьдзя і 3-і год 1920-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1922 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 8 студзеня — праходзяць выбары ў Віленскі сойм Сярэдняй Літвы, байкатаваныя на знак пратэсту беларусамі і летувісамі
- 30 студзеня — у Менску засноўваецца Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), папярэднік Беларускай акадэміі навук
- 6 лютага — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае палітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ)
- 20 лютага — пастановай Віленскага сойму Вільня далучаецца да Польшчы
- 28 лютага — Ангельшчына вызнала незалежнасьць Эгіпту
- 3 красавіка — Іосіфа Сталіна прызначаюць генэральным сакратаром ЦК РКП(б)
- 7 верасьня — заснаваны Банк Латвіі
- 3 кастрычніка — урачыстае адкрыцьцё пружанскае гімназіі імя Адама Міцкевіча
- 11 кастрычніка — Прэзыдыюм Рады БНР і Ўрад БНР засноўваюць Дзяржаўную Калегію БНР
- 27 кастрычніка — пачынаецца «Марш на Рым», у выніку якога да ўлады ў Італіі прыходзяць фашысты
- 5 лістапада — адбываюцца выбары ў Польскі Сойм, 11 беларускіх дэпутатаў (паслоў) ствараюць Беларускі пасольскі клюб
- 30 сьнежня — утвараецца СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР і Закаў��аскай СФСР са сталіцай у Маскве, Савецкая Беларусь страчвае дэклярацыйную самастойнасьць
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 21 студзеня — Лёля Флёрэс, выбітная гішпанская сьпявачка й танцорка флямэнка
- 1 лютага — Аба Шагаловіч, беларускі савецкі шахіст і трэнэр
- 1 траўня — Алесь Салавей, беларускі паэт
- 6 траўня — Уладзімер Этуш, расейскі актор
- 2 ліпеня — Генрых Вагнэр, беларускі кампазытар, Народны артыст Беларусі, найбольш вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі
- 31 жніўня — Уладзімер Шыцік, беларускі журналіст, пісьменьнік
- 3 кастрычніка — Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, мастак
- 11 лістапада — Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік
- 23 лістапада — Мануэль Фрага, гішпанскі палітык
- 22 сьнежня — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 12 сакавіка — Кузьма Цярэшчанка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 20 сакавіка — Аляксандар Бурбіс, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, актор і рэжысэр
- 1 красавіка — Карл I Габсбург, апошні імпэратар Аўстра-Вугоршчыны
- 2 жніўня — Аляксандар Бэл, амэрыканскі навукоўца, вынаходнік тэлефону
- 18 лістапада — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік