Перайсьці да зьместу

ABBA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ABBA ў 1974 годзе

ABBA — швэдзкі музычны квартэт, названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Зьяўляецца адным з найбольш пасьпяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнае музыкі. Зьяўляецца самым вядомым гуртом, які быў створаны ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусьветных чартах зь сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцыяў, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сёньняшні дзень. Запісы гурта па ўсім сьвеце былі прададзеныя тыражом большым за 350 мільёнаў.

Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынэнтальнае Эўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых ангельскамоўных краінаў (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірляндыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя).

Гурт ABBA ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 году. 7 траўня 2013 году ў Стакгольме была адкрытая пастаянная выстава, прысьвечаная гурту.

Фармальна гурт ніколі не распадаўся, але ў 1982 годзе была абвешчана «паўза», якая доўжылася ажно да 2017 году, калі чальцы гурта зноў сабраліся разам, каб працаваць над новым альбомам. Гэты альбом — Voyage пабачыў сьвет у 2021 годзе.