Перайсьці да зьместу

IRC

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

IRC (па-ангельску: Internet Relay Chat — рэтрансьляваны інтэрнэт-чат) — сэрвісная сыстэма, за дапамогай якой можна размаўляць празь Інтэрнэт зь іншымі людзьмі, а таксама абменьвацца файламі ў рэжыме рэальнага часу.[1] У большасьці выпадкаў, IRC выкарыстоўваецца для супольнага абмеркаваньня ў спэцыяльных форумах,[2] якія завуцца каналамі.[3]

На травень 2009 году 100 найбуйнейшых IRC-сетак апрацоўвалі запыты болей паўмільёна карыстальнікаў на некалькіх сотнях тысячаў каналаў (большая частка зь якіх усё ж амаль заўсёды пустуе) пры дапамозе прыблізна 1500 сэрвэраў.[4]

IRC быў створаны ў жніўні 1988 году фінскім праграмістам Ярка Ойкарынен, які замяніў праграму MUT (MultiUser Talk) на BBS OuluBox у Фінляндыі. Падчас жнівеньскага путча 1991 году праз IRC перадаваліся паведамленьні пра падзеі, што пераадольвала інфармацыйную блякаду.[5]

Для працы ў IRC-сетках патрэбныя адмысловыя кліенты. Найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца:

  1. ^ Introduction RFC 1459  (анг.)
  2. ^ One-to-many RFC 1459  (анг.)
  3. ^ Channels RFC 1459  (анг.)
  4. ^ IRC Networks — Top 100  (анг.)
  5. ^ Лог падзеяў жнівеньскага путча ў IRC  (анг.)

IRCсховішча мультымэдыйных матэрыялаў