W-CDMA
Стандарты мабільнай сувязі |
---|
0G (радыётэлефанія) |
1G |
2G |
2,5G |
2,75G |
3G (IMT-2000) |
3,5G |
3,75G |
4G (IMT-Advanced) |
5G
не зацьверджаны |
WCDMA (па-ангельску: Wideband Code Division Multiple Access — шырокапалосны CDMA) — тэхналёгія радыёінтэрфэйсу, абраная большасьцю апэратараў мабільнай сувязі для забесьпячэньня шырокапалоснага радыёдоступу з мэтай падтрымкі паслуг 3G.
Тэхналёгія аптымізаваная для падаваньня высакахуткасных мультымэдыйных паслуг тыпу відэа, доступу ў Інтэрнэт і відэаканфэрэнцыяў; забясьпечвае хуткасьці доступу да 2 Мбіт/с на кароткіх адлегласьцях і 384 Кбіт/с на вялікіх з поўнай мабільнасьцю. Такія велічыні хуткасьці перадачы зьвестак патрабуюць шырокую палосу частасьцяў, таму шырыня паласы WCDMA складае 5 МГц.
Тэхналёгія можа быць дададзеная да існых сетак GSM і PDC, што робіць стандарт WCDMA найболей пэрспэктыўным з пункту гледжаньня выкарыстаньня сеткавых рэсурсаў і глябальнай сумяшчальнасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Невдяев Л. М. Мобильная связь 3-го поколения. Серия изданий «Связь и бизнес», М., 2000—208 с. ISBN 5-93184-006-0