Аман (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Аман (араб. عمان) — самы буйны горад у Іарданіі, сталіца краіны. У старажытнасці называўся Рабат-Амон, у эліністычна-рымскую эпоху — Філадэльфія. У VII—IX стагоддзях уваходзіў у склад арабскага Халіфата. З 1516 года і да канца Першай сусветнай вайны — у складзе Асманскай імперыі. Насельніцтва — 2,5 млн чалавек (2008).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў 35 км на паўночны ўсход ад Мёртвага мора, у 110 км на ўсход ад Міжземнага мора і ў 65 км на ўсход ад Ерусаліма.
Горад размешчаны на сямі пагорках, якія прысутнічаюць на сцягу Іарданіі сяміканцовая зоркай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIII стагоддзі да н.э. горад Рабат-Амон быў сталіцай Амонскага царства. Гэта месца было пазней заваявана асірыйцамі, пазней — персамі, затым грэкамі. Пталамей II Філадэльф, грэчаскі кіраўнік Егіпта, пераназваў яго ў Філадэльфію. Горад стаў часткай каралеўства набатэяў да 106 года н.э., калі Філадэльфія апынулася пад рымскім кантролем і далучылася да Дзесяцігароддзя.
У 326 годзе н.э. хрысціянства стала галоўнай рэлігіяй імперыі і Філадэльфія стала месцам епархіі ў пачатку Візантыйскай эры. Адна з цэркваў гэтага перыяду знаходзіцца ў цытадэлі горада.
Філадэльфія была перайменаваная ў Аман на працягу эры Гасанідаў. Горад быў разбураны некалькімі землетрасеннямі і стыхійнымі бедствамі і заставаўся невялікім горадам і грудай руінаў да 1887. Усё памянялася, калі Атаманскі султан вырашыў пабудаваць чыгунку «Хіджазі», якая злучыла Дамаск і Медзіну, што палегчыла штогадовае паломніцтва хадж, і пастаянны гандаль.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Іарданскі археалагічны музей
- Іарданскі музей народных традыцый
- Іарданскі музей фальклору
- Археалагічны музей Універсітэта Іарданіі
- Антрапалагічны музей Універсітэта Іарданіі
- Музей нумізматыкі / Цэнтральны банк Іарданіі
- Каралеўскі аўтамабільны музей
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аман (горад)