Арлы (Міжзем’е)
Арлы́ — вялізныя мудрыя птушкі ў легендарыуме Толкіна, якія маглі размаўляць. Створаны Манвэ і Яванай[1] перад абуджэннем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна з’яўляюцца звычайна ў надзвычайных выпадках.
Згадкі ў легендарыуме
[правіць | правіць зыходнік]Першая эпоха
[правіць | правіць зыходнік]У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Моргату. Пад камандаваннем Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзвігаў Тарандора, дзеянні Арлоў уключалі таксама абарону Гондаліна ад шпіёнаў Моргата[3]; уратаванне Берэна і Луціен з Ангбанда[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшту жывых жыхароў Гондаліна пры яго пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкай Эарендыла, паражэнне крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].
Другая эпоха
[правіць | правіць зыходнік]У Другую эпоху большасць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нуменор з папярэджаннем пра будучую пагібель каралеўства.
Трэцяя эпоха
[правіць | правіць зыходнік]У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гандальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Адзінокай гары з мэтай вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсцёнка вызвалілі Гандальфа з Артханка[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіна[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве каля варот Мордара супраць назгулаў.
Зноскі
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23
- ↑ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24
- ↑ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7
- ↑ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17
- ↑ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2
- ↑ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4