Перайсці да зместу

Матфей (евангеліст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матфей
іўр.: ‏מַתִּתְיָהוּ‏‎
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 74
Месца смерці
У ліку апосталаў
Дзень памяці у Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару): 16 лістапада і 30 чэрвеня, у Каталіцкай царкве і іншых заходніх цэрквах — 21 верасня
Працы Евангелле ад Мацея
Падзвіжніцтва апостальская пропаведзь
Бацька Alphaeus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сімвалічная выява  (руск.) Матфея ў выглядзе Ангела на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Матфе́й[1] (іўр.: מתי — Дар Яхвэ[2], грэч. Ματθαίος, царк.-слав.: Матθей[3], у перакладзе Бібліі Ф. Скарынам — Матθей[4], што на працягу некалькіх стагоддзяў транскрыбавалася у беларускай фанетычнай традыцыі, як Мацей, у пачатку XX стагоддзя у поўным перакладзе Бібліі Станкевічам узнікае варыянт Мацьвей , у 90-х гадах XX стагоддзя у некалькіх фрагментах перакладу Евангелля упершыню ўзнікае варыянт Матфей[5], у XXI стагоддзі ў поўным перакладзе Бібліі Чарняўскім узнікае варыянт Матэвуш) — адзін з ліку 12 вялікіх апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, прапаведнік хрысціянства, лічыцца аўтарам першага кананічнага тэксту Евангелля (не блытаць з Маціям, з ліку 70 меншых апосталаў).

Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зневажальнай у іудзеяў пасады, сваё першапачатковае імя Левій замяніў на Мацея. Паводле хрысціянскіх багасловаў, Мацей на працягу 15 гадоў пасля ўваскрасення Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасць сярод яўрэяў у Іерусаліме, а потым падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персіі і іншых краінах. Тэкст яго Евангелля лічыцца хрысціянскай царквою адным з самых старажытных і аўтарытэтных (Гл.далей: Евангелле ад Матфея).

Святы Матфей лічыцца апекуном рамеснікаў, якія займаюцца будаўніцтвам, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасці[2].

Згадкі ў Бібліі

[правіць | правіць зыходнік]
Мазаіка са Св. Матфеем у чарльстанскім доме малітвы Нямецкай евангельскай лютэранскай царквы (Паўднёвая Караліна)

Матфей згаданы ў Мц. 9:9 і Мц. 10:3 як былы мытнік з Капернаўму, пакліканы ў лік Дванаццаці Хрыстом. Матфей стаць адным з дванаццаці апосталаў Ісуса з Назарэту ў ліку першых[6][7][8][9][10]. Ён таксама пералічаны сярод дванаццаці, аднак без згадкі пра яго паходжанне, у Мк. 3:18, Лк. 6:15 і Дз. 1:13. У Мк. 2:14 і Лк. 5:27 ён названы Левіем сынам Альфеевым. З'яўляючыся мытнікам, ён мог збіраць падаткі з яўрэяў для Ірада Анціпы[6][11][12]. Паводле Новага Запавету, ён быў адным са сведкаў Уваскрэшання і Узнясення Ісуса Хрыста.

Матфей быў галілейцам (імаверна, нарадзіўся ў Галілеі, якая не ўваходзіла ў склад Іўдзеі, ані рымскай Іўдзейскай правінцыі) і сынам Альфеевым[7]. Падчас рымскай акупацыі (якая пачалася ў 63 да н.э. з заваёвай Пампеем), Матфей збіраў падаткі з яўрэяў для Ірада Анціпы, тэтрарха Галілеі. Яго офіс знаходзіўся ў Капернаўме. Жыдамі, якія ўзбагачаліся ў такі спосаб, грэбавалі і лічылі адшчапенцамі. Аднак як мытнік Матфей мог ведаць пісьмовыя арамейскую і грэчаскую мовы[6][11][12].

Ісус сустрэў Матфея, калі той сядзеў ля сваёй мытніцы ля сучаснага машава Альмагор, і паклікаў яго на служэнне адным з дванаццаці апосталаў. Пасля гэтага Матфей запрасіў Ісуса дахаты на бяседу. Убачыўшы гэта, кніжнікі і фарысэі вінавацілі Ісуса за тое, што той есць разам з мытнікамі і грэшнікамі. Ісус адказаў на гэта, што «прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяння» (Мц. 9:13; Мк. 2:17).

Новы Запавет паведамляе, што Матфей разам з іншымі вучнямі хадзіў за Ісусам, быў адным са сведкаў Ягонага Уваскрэшання і Узнясення. Пасля гэтага вучні вярнуліся ў святліцу (Дзеі 1:10-14)[13] (у тагачасным Іерусаліме гэтыя функцыі выконваў верхні пакой[14]). Яны трывалі разам у малітвах, а далей абвясцілі, што Ісус Хрыстос і быў абяцаным Месіяй.

У Вавілонскім Талмудзе (Сынедрыён 43а) «Матэй» названы адным з пяці вучняў «Ешуа»[15].

Пазнейшыя айцы царквы, такія як Ірыней (Супрац�� ерасяў (англ.) 3.1.1) і Клімент Александрыйскі, сцвярджалі, што Матфей перад тым, як накіравацца ў іншыя краіны, прапаведаваў Дабравесце яўрэйскай грамадзе ў Іўдзеі. Старажытныя пісьменнікі няпэўныя датычна краін, якія ён наведаў[14]. У традыцыі рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў смерць Матфея была пакутніцкай[16][17], хоць гэта адмаўляў Гіраклеон у другім стагоддзі[12].

Св. Матфей і анёл пяра Рэмбранта

Паводле адных крыніц, Матфей быў замардаваны за пропаведзі ў Эфіопіі каля 60 года; паводле іншых, у малаазійскім горадзе Герапаліс; яшчэ адным меркаваным месцам яго гібелі называюць рымскую крэпасць Апсарас у грузінскім горадзе Гонія.

Хоць першыя з сінаптычных Евангелляў фактычна ананімныя[18], традыцыйна аўтарам Евангелля паводле Матфея лічыцца апостал Матфей[19]. Як дзяржаўны службовец у Капернаўму, у «Галілеі паганцаў», збіральнік мыта найхутчэй за ўсё ўмеў пісаць па-грэчаску і арамейску[20]. На рынках паўсюдна ўжывалася грэчаская мова[21]. Некаторыя раннія айцы царквы занатавалі, што Матфей пісаў «па-яўрэйску», тым не менш кананічным тэкстам лічыцца грэчаскі[22].

Статуя Св. Матфея ў ватыканскай архібазыліцы святога Яна. Скульпатр Каміла Русконі

Сучасныя навукоўцы, такія як Рэйманд Эдвард Браўн, лічаць, што «кананічнае Матфеева [Евангелле] было першапачаткова напісанае па-грэчаску не-відавочцам, чыё імя для нас невядомае, які абапіраўся на крыніцы кшталту Марка і Q»[23]. Гэтая тэорыя вядомая пад назвай Маркава першынство. Аднак іншыя навукоўцы, сярод якіх Крэйг Бломберг, розным чынам адмаўляюць гэткія погляды[19][24][25]. Больш традыцыйнае тлумачэнне сінаптычных Евангелляў сведчыць на карысць Матфея, што асабліва добра паказана ў Аўгусцінскай гіпотэзе (англ.), названай паводле аднаго з першых і найбольш выбітных яе прадстаўнікоў Аўгусціна Гіпонскага.

Некананічныя Евангеллі

[правіць | правіць зыходнік]

У III стагоддзі ў яўрэйска-хрысціянскіх грамадах кшталту назарэйцаў і эбіянітаў увайшлі ва ўжытак іўдзейска-хрысціянскія Евангеллі. Фрагменты гэтых кніг дайшлі да нас дзякуючы цытатам Ераніма, Эпіфанія і іншых. Большасць даследчыкаў на падставе захаваных частак Евангелля назарэйцаў (26 фрагментаў), Евангелля эбіянітаў (7 фрагментаў) і Евангелля іўдзеяў (7 фрагментаў), змешчаных у «Новазапаветных апокрыфах» Шнеемельхера, лічаць гэтыя тэксты створанымі першапачаткова грэчаскай мовай аўтарам грэчаскага Евангелля Матфея. Аднак частка даследчыкаў лічыць гэтыя Евангеллі фрагментамі страчанага арамейскага ці яўрэйскага арыгіналу.

«Св. Матфей запісвае Евангелле, у той час як анёл трымае кнігу». Ісламская мініяцюра Кесу Даса для Маголаў

Евангелле дзяцінства Матфея — сабраная ў VII стагоддзі зборнік з трох іншых тэкстаў: Протаевангелля Якава, уцёкаў у Егіпет і Евангелля дзяцінства Фамы.

Каран згадвае Хрыстовых вучняў, аднак не называе іхніх імёнаў, звяртаючыся да іх толькі як «памочнікаў у Божай працы»[26]. А вось мусульманская экзэгетыка і каментар да Карана пералічвае вучняў пайменна, і сярод іх называе Матфея[27]. Экзэгетыка прытрымліваецца традыцыі, паводле якой Матфей разам з Андрэем накіраваліся ў Эфіопію дзеля пропаведзі Слова Божага.

Апостал Матфей прызнаны святым у рымска-каталіцкай, праваслаўнай, лютэранскай[28] і англіканскай цэрквах. Дзень памяці адзначаецца 21 верасня ў заходняй і 16 лістапада ва ўсходняй традыцыях. Дадаткова ў праваслаўнай царкве адзначаецца дзень усіх апосталаў 30 чэрвеня (13 ліпеня).

Мошчы захоўваюцца ў Салернскім саборы (Італія).

Падобна да астатніх евангелістаў, Матфея часта выяўляюць з адной з чатырох жывых істот Адкрыцця 4:7 — крылатага чалавека.

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. а б Святы Мацей, апостал
  3. Біблія на царкоўнаславянскай мове
  4. Скарына Ф. Творы…
  5. Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.6, Мн., 1998. — С. 368: Арт. Евангеллі.
  6. а б в Saint Matthew (англ.). Encyclopædia Britannica (9 мая 2013).
  7. а б Марка 2:14
  8. Матфея 9:9
  9. Марка 2:15-17
  10. Лукаша 5:29
  11. а б Werner G. Marx. Money Matters in Matthew // Bibliotheca Sacra. — April-June 1979. — Т. 136:542.
  12. а б в Matthew (англ.). International Standard Bible Encyclopedia. StudyLight.org (9 мая 2013).
  13. Anchor Bible Reference Library. — New York City: Doubleday, 2001. — С. 130—133. — 201 с.
  14. а б St. Matthew // Catholic Encyclopedia, 1913. — New York: Robert Appleton Company.
  15. Wilhelm Schneemelcher. New Testament Apocrypha: Writings Relating to the Apostles revised edition / translated R. McL. Wilson. — 2003. — С. 17.
  16. Eusebius, ''Church History'' 3.24.6. — Books.google.ca.
  17. Darrell L. Bock. Studying the Historical Jesus: A Guide to Sources and Methods. — 2002. — С. 164.
  18. Holman Concise Bible Commentary / ed. David S. Dockery. — 2011. — С. 402.
  19. а б D. R. W. Wood. New Bible Dictionary. — InterVarsity Press, 1996. — С. 739.
  20. Mark A. Chancey. Greco-Roman culture and the Galilee of Jesus. — 2005. — С. 162.
  21. W. S. Vorster, J. Eugene Botha. Speaking of Jesus: essays on biblical language, gospel narrative. — 1999. — С. 295.
  22. Eugène-Jacques Jacquier. Gospel of Matthew // Catholic Encyclopedia. — 1911.
  23. Brown, Raymond E. Introduction to the New Testament // Anchor Bible. — 1997. — С. 210-211.
  24. Howard Clark Kee, Eric M. Meyers, J.W. Rogerson. The Cambridge Companion to the Bible. — Cambridge: Cambridge University Press, 1997. — С. 448. — ISBN 9780521869973.
  25. Strobel, Lee. The Case for Christ. — Grand Rapids, Michigan: Zondervan, 1998. — ISBN 978-0310209300.
  26. Каран 3:р.49—53
  27. Brandon M. Wheeler. Disciples of Christ // Historical Dictionary of Prophets In Islam And Judaism. — Scarecrow Press, 2002. — 522 с. — ISBN 978-0810843059.
  28. Lesser Festivals, Commemorations, and Occasions // Evangelical Lutheran Worship. — Minneapolis, Minnesota: Augsburg Fortress. — С. 57.