Науру (востраў)
Выгляд
Науру | |
---|---|
англ. Nauru | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 21,3 км² |
Найвышэйшы пункт | 61 м |
Насельніцтва | 13 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 610,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
0°31′50″ пд. ш. 166°56′15″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нау́ру — каралавы востраў у заходняй частцы Ціхага акіяна на поўдні Мікранезіі. Плошча вострава — 21,3 км², насельніцтва — каля 13 тысяч чалавек. Науру з’яўляецца параўнальна рэдкім тыпам каралавага вострава — паднятым атолам. У цэнтральнай частцы вострава размешчана злёгку саланаватае прэснаводнае возера Буада, якое з’яўляецца рэшткай старажытнай лагуны. На поўначы вострава знаходзіцца таксама група невялікіх азёр Анабар.
Востраў Науру знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад экватара. Найбліжэйшы востраў Банаба размяшчаецца за 291 км на ўсход ад Науру і адносіцца да рэспублікі Кірыбаці. У 1968 годзе востраў абвешчаны незалежнай дзяржавай, якая з’яўляецца самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |