Норфалк (Вірджынія)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Норфалк (Norfolk) — горад-порт у вусці Чэсапікскага заліва, у паўднёва-ўсходняй частцы штата Вірджынія, ЗША. Галоўная ваенна-марская база ЗША ў Атлантычным акіяне. Насельніцтва складае 238832 жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1682 г.. Падчас Вайны за незалежнасць штаб-кватэра брытанскага губернатара. Спалены паўстанцамі; ад горада каланіяльнай эпохі захавалася толькі царква з прастрэленай ядром сцяной.
Абмежаванні на гандаль з Брытаніяй, частыя пажары і суперніцтва з іншымі партамі абмяжоўвалі развіццё Норфалка да 1870 года, калі тут злучыліся некалькі галін важных чыгунак.
Падчас сусветных войнаў у Норфалку быў пабудаваны вялізны прамыслова-транспартны комплекс, які абслугоўвае Атлантычны флот ЗША. Тут знаходзіцца Мемарыял Мак-Артура, у якім пахаваны генерал Дуглас Мак-Артур.
- Кітакюсю (Японія) (1963)
- Вільгельмсгафен (Германія) (1976)
- Норфалк (Вялікабрытанія) (1986)
- Тулон (Францыя) (1989)
- Калінінград (Расія) (1992)
- Галіфакс (Канада) (2006)
- Кагаян-дэ-Ора (Філіпіны) (2008)
- Качын (Індыя) (2010)
- Тэма (Гана) (2010)
- Нінбо (Кітай) (2012)
Зноскі
- ↑ а б https://www.norfolk.gov/3515/Mayor-Kenneth-Cooper-Alexander-PhD Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Норфалк (Вірджынія)