Прэфектура (Францыя)
Выгляд
Прэфектура (фр.: préfecture) ў сучаснай Францыі мае наступныя значэнні:
- пасада прэфекта (кіраўніка дэпартамента)
- адміністрацыя дэпартамента (дзяржаўны орган, якім кіруе прэфект)
- будынак, у якім размяшчаюцца прэфект і падначаленая яму адміністрацыя
- горад, дзе знаходзіцца гэты будынак (адміністрацыйны цэнтр дэпартамента).
У адрозненне ад канстытуцыйнага тэрміна «дэпартамент» (арт. 72 Французскай Канстытуцыі 1958) тэрмін «прэфектура» ў Канстытуцыі не сустракаецца.