(10) Гігея
(10) Гігея () | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Анібале дэ Гаспарыс |
Месца выяўлення | Кападымонтэ |
Дата выяўлення | 12 красавіка 1849 |
Эпанім | Гігея |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A900 GA[1] і A849 GA[1] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,117 |
Вялікая паўвось (a) |
469,588 млн км (3,139 а.а.) |
Перыгелій (q) |
414,646 млн км (2,772 а.а.) |
Афелій (Q) |
524,529 млн км (3,506 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 2 031,353 сут (5,562 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 16,753 км/с |
Схіленне (i) | 3,842° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 283,450° |
Аргумент перыгелія (ω) | 313,192° |
Сярэдняя анамалія (M) | 197,965° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 407,12 км |
Маса | 9,03×1019 кг[2] |
Шчыльнасць | 2,56 г/см³[2] |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,145 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 243,35 м/с |
Перыяд вярчэння | 27,623 г |
Спектральны клас | C |
Абсалютная зорная велічыня | 5,43m |
Альбеда | 0,0717 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | ~164 K |
10 Гігея (лац.: 10 Hygiea) — астэроід галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 12 красавіка 1849 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападымонтэ ў Неапалі, Італія. Астэроід названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні здароўя Гігеі[3].
Гігея — чацвёрты па памерах аб’ект галоўнага астэроіднага пояса, пасля Цэрэры, Палады і Весты. Астэроід абарочваецца вакол Сонца за 5,56 юліянскіх гадоў.
Нягледзячы на тое, што Гігея — адзін з найбуйнейшых астэроідаў, пры назіранні з Зямлі яна вельмі цьмяная з-за сваёй цёмнай паверхні і вялікай адлегласці ад Сонца. З гэтай прычыны яна была адкрыта пазней за некаторыя астэроіды меншага памеру. Зазвычай, для назірання Гігеі патрабуецца тэлескоп з дыяметрам аб’ектыва 100 мм, але калі момант злучэння з Зямлёй даводзіцца на перыгелій, яе можна заўважыць у бінокль.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Astrometric masses of 21 asteroids, and an integrated asteroid ephemeris. Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy. 2008.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2011. Праверана 11.10.2008.
- ↑ Dictionary of minor planet names. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union.