About.com
About.com | |
---|---|
URL | www.about.com |
Тып сайта | інфармацыйна-адукацыйны |
Уладальнік | The New York Times Company |
Аўтар | Scott Kurnit[d] |
Пачатак працы | 1996 |
Рэйтынг Alexa | 3 916[1] |
About.com (вымаўляецца «эбаўт-ком») — англамоўны вэб-сайт, онлайнавая крыніца інфармацыі і саветаў для спажыўцоў. У рэйтынгу Nielsen NetRatings ён уваходзіць у верхнюю дзясятку вэб-сайтаў[2].
Сайт заснаваны ў 1996 годзе. У 2005 годзе быў набыты кампаніяй «The New York Times Company» і з тых часоў належыць Нью-Ёрк таймс.
About.com развіваецца дынамічна, у адпаведнасці з новай інфармацыяй і зменамі інтарэсаў спажыўцоў. About.com падзелены на тэматычныя раздзелы (topic sites), якія згрупаваны ў каналы (channels) і спецыялізаваны на розных тэмах — ад хатняй гаспадаркі да педыятрыі. Матэрыялы напісаны групай з больш чым 600 журналістаў (на сайце яны завуцца гідамі — Guide), якія з’яўляюцца экспертамі ў сваёй вобласці. Кожны гід выбірае сабе адну спецыялізацыю і з’яўляецца эксклюзіўным аўтарам для напісання матэрыялаў па гэтай тэме. Змест сайта можа мець формы звычайных артыкулаў, анлайн-курсаў, віктарын, відэа, і да т.п. Гідам выплачваецца асноўная стыпендыя з надбаўкамі ў залежнасці ад трафіку.
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ About.com на сайце aboutmediakit.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўная старонка на about.com Архівавана 23 лютага 2011.