Bertrandt
Выгляд
Bertrandt AG | |
---|---|
Тып | Акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | FWB: DE0005232805 |
Заснаванне | 1974 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | Аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | Аўтакамплектуючыя |
Колькасць супрацоўнікаў | 4000 чалавек |
Матчына кампанія | Porsche Automobil Holding SE |
Сайт | bertrandt.com |
Bertrandt AG (бел.: Бертрант) — германская кампанія па вытворчасці аўта- і авіякамплектуючых. Паслугі канцэрна ахопліваюць увесь шэраг працэсаў стварэння прадукта: ад ідэі да гатовага да серыйнай вытворчасці прадукта. Bertrandt з’яўляецца адным з вядучых канцэрнаў у стварэнні новых рашэнняў для кузаваў, салонаў, шасі, матораў, электрыкі/электронікі і іншых агрэгатаў. Асноўным акцыянерам кампаніі з’яўляецца Dr. Ing. h.c. F. Porsche AG.[1]
На сённяшні дзень кампанія мае свае падраздзяленні ў 19 гарадах Еўропы і ЗША і з’яўляецца партнёрам вядучых аўтамабілебудаўнічых кампаній, сярод якіх Audi, BMW, Opel, Mercedes-Benz, Porsche, SEAT і Volkswagen і гэтак далей.
Зноскі
- ↑ Nach Thyssen-Ausstieg: Porsche wird gro?ter Aktionar bei Bertrandt (ням.). Financial Times Deutschland (9 верасня 2010). Праверана 29 чэрвеня 2011.