Перайсці да зместу

Human Rights Watch

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Human Rights Watch
Тып Няўрадавая некамерцыйная арганізацыя
Год заснавання 1978, пад назвай Helsinki Watch
Сучасную назву атрымала ў 1988 годзе.[1]
Заснавальнікі Роберт Бернштэйн[d], Aryeh Neier[d] і Jeri Laber[d]
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Кенэт Рот, выканаўчы дырэктар
Сфера дзейнасці абарона правоў чалавека
Прыбытак
  • 70,5 млн $ (2020)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 450 чал. (2018)[3]
Колькасць членаў 4[4]
Вэб-сайт
http://www.hrw.org

«Human Rights Watch, HRW» (англ.: Human Rights Watch, HRW — вартавы правоў чалавека) — няўрадавая арганізацыя, якая ажыццяўляе маніторынг, расследаванне і дакументаванне парушэнняў правоў чалавека[5] больш чым у 70 краінах свету, са штаб-кватэрай у ЗША.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з афіцыйнымі заявамі, арганізацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць за кошт прыватных ахвяраванняў[6].

У адпаведнасці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, арганізацыя выступае супраць парушэння тых правоў, якія яна лічыць асноўнымі правамі чалавека, уключаючы смяротнае пакаранне і дыскрымінацыю на аснове сексуальнай арыентацыі. Арганізацыя абараняе свабоды, звязаныя або выходныя ад асноўных свабод, такіх як свабода веравызнання і свабода слова.

Арганізацыя выдае справаздачы, якія змяшчаюць паведамленні аб парушэннях міжнародных нормаў правоў чалавека, выкладзеных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і іншых міжнароднапрызнаных нормах правоў чалавека. Гэтыя справаздачы выкарыстоўваюцца ў якасці падставы для прыцягнення ўвагі міжнароднай грамадскасці да злоўжыванняў, а таксама ў якасці інструмента ціску на ўрады і міжнародныя арганізацыі з мэтай правядзення рэформаў. Арганізацыя расследуе парушэнні названых нормаў і публікуе вынікі ў мясцовых і міжнародных СМІ.

Пытанні, узнятыя ў дакладах арганізацыі, якія ўключаюць сацыяльную і гендэрную дыскрымінацыю, катаванні, выкарыстанне дзяцей у войнах, палітычную карупцыю, злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя, а таксама легалізацыю абортаў. Арганізацыя дакументуе і паведамляе аб парушэннях законаў вайны і міжнароднага гуманітарнага права.

Арганізацыя аказвае падтрымку журналістам і пісьменнікам, якія падвяргаюцца пераследам за іх дзейнасць і маюць патрэбу ў фінансавай дапамозе.

Штогод арганізацыя праводзіць узнагароджанне тытулам «Абаронца правоў чалавека» актывістаў, якія дэманструюць лідарства і мужнасць у галіне абароны правоў чалавека, супрацоўнічаюць з арганізацыяй у расследаванні і выкрыцці парушэнняў правоў чалавека.

«Human Rights Watch» была адной з шасці міжнародных няўрадавых арганізацый, якія заснавалі Кааліцыю за спыненне выкарыстання дзяцей-салдат у 1998 годзе. Яна таксама з’яўляецца сустаршынёй Міжнароднай кампаніі па забароне супрацьпяхотных мін, глабальнай кааліцыі груп грамадзянскай супольнасці, якія лабіравалі увядзенне Атаўскага дагавора, які забараняе прымяненне супрацьпяхотных наземных мін.

Дзеючы выканаўчы дырэктар «Human Rights Watch» Кенэт Рот займае гэтую пасаду з 1993 года. Рот з’яўляецца выпускніком юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта і Універсітэта Браўна. Яго бацька, яўрэй па нацыянальнасці, бег з нацысцкай Германіі ў 1938 годзе. Рот пачаў працаваць у галіне правоў чалавека, пасля абвяшчэння ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.

Арганізацыя з’яўляецца членам-заснавальнікам міжнароднай сеткі няўрадавых арганізацый — «Свабода абмену інфармацыяй», якія праводзяць маніторынг цэнзуры ва ўсім свеце.

У арганізацыі працуюць больш за 275 спецыялістаў з ліку экспертаў, юрыстаў, журналістаў і навукоўцаў.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя заснавана ў 1978 годзе ў якасці групы «Хельсінкі ўотч» у адказ на заклік аб дапамозе ад праваабарончых груп Масквы, Варшавы і Прагі.

Мэты і напрамкі працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Прадухіленне дыскрымінацыі;
  • Адстойванне палітычных свабод;
  • Расследаванне і публікацыя парушэнняў правоў чалавека;
  • Расследаванне генацыду, ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці;
  • Прадухіленне распаўсюджвання і прымянення зброі і супрацьпяхотных мін;
  • Супраць дзіцячай працы;
  • Супраць салдат-дзяцей;
  • Дапамога бяздомным дзецям;
  • Супраць катаванняў;
  • Супраць пазасудовых прыгавораў да смерці, а таксама смяротнага пакарання;
  • Правядзенне працэсаў супраць парушальнікаў правоў чалавека;
  • Супраць гандлю людзьмі, продажу ў сексуальнае рабства жанчын і дзяўчынак;
  • За захаванне правоў ЛГБТ;
  • За бяспеку мірных жыхароў на вайне

Крыніцы фінансавання

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў. У 2010 бізнесмэн-філантроп Джордж Сорас абвясціў аб выдзяленні 100 млн даляраў на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя ў падтрымку арганізацыі. «Human Rights Watch» — адна з найбольш эфектыўных арганізацый, якія я падтрымліваю", — заявіў Сорас[7].

вПа стане на 2009 год, 75 % фінансавання паступае ад краін Паўночнай Амерыкі, яшчэ 25 — Заходняй Еўропы. На іншыя рэгіёны прыходзіцца менш за 1 адсотка фінансавання. Па заяве арганізацыі, ахвяраванні ад урадаў не прымаюцца[8]. Аднак некаторыя фонды, якія фінансава падтрымліваюць HRW, прымаюць ахвяраванні ад урада ЗША[9].

Зноскі

  1. Our History. Human Rights Watch. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 23 ліпеня 2009.
  2. https://www.charitynavigator.org/ein/132875808 Праверана 4 лютага 2022.
  3. https://www.hrw.org/who-we-are
  4. Bundestag Lobby Register / Hrsg.: Deutscher Bundestag — 2022.
  5. Human Rights Watch у энцыклапедыі «Брытаніка»
  6. Крыніцы фінансавання Архівавана 3 сакавіка 2017.{{подст:не АИ}}
  7. Джордж Сорос пожертвует правозащитникам 100 млн долларов
  8. http://www.hrw.org/en/node/84512 "Human Rights Watch does not accept donations from any government.
  9. http://www.hrw.org/about/financials «Some foundations that support Human Rights Watch are partially funded by governments»