M16
M16 | |
---|---|
M16A1 | |
Апісанне | |
Тып: | Аўтамат |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | з 1961 года |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Юджын Стонэр |
Серыйны выпуск: | з 1964 |
Выраблялася: | Armalite; Colt; FN Herstal |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 3.40 кг (М16A4) |
Даўжыня, мм: |
986 (M16A1)
|
Калібр, мм: | 5.56 мм |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: |
986 (M16A1)
|
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
M16 — сямейства адной з самых распаўсюджаных штурмавых вінтовак свету. Выкарыстоўвае патрон 5,56×45 NATO. Першыя спробы распрацоўкі пачынаюцца ў 1957 годзе, доследныя адзінкі створаны ў 1959. Стаіць на ўзбраенні арміі ЗША з 1964 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1950-я гады ўзнікла неабходнасць ў аўтаматах меншага калібру, паўстала задача вынайсці аўтамат пад калібр.22 (5,56 мм). Першапачаткова праца па разработцы была аддадзена канструктару кампаніі Armalite Division of the Fairchild Aircraft Corp — Юджыну Стонэру(Eugene Stoner), у выніку здзейсненна карнявая спроба мадэрнізаваць вінтоўку AR-10 пад новы калібр, і ўжо ў 1958 годзе першыя вопытныя вінтоўкі AR-15 пабачылі свет, пачынаюцца іспыты. У тым жа годзе правы на выраб гэтай аўтаматычная вінтоўкі прададзены кампаніі Colt's Patent Firearms Manufacturing Company, якая і пачынае выраб гэтай вінтоўкі(крыху паздней названую як M16).
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- M16 — арыгінальная версія, пазначэнне M16 дадзена па выніках конкурсу вінтоўцы AR-15.
- M16A1 — мадыфікацыя M16 са з'яўленнем механізму дасылання затвору, удасканаленага буфера сцябла затвору, лепшага полымягасіцеля, храміраванага пакрыцця затвору, прыліва для штык-нажа.
- М231 — мадыфікацыя, створаная ў 1979 годзе на базе M16A1. Прызначалася для ўстаноўкі на бронетэхніку.
- M16A2 — мадыфікацыя M16A1 пад патрон SS109/М855.
- «Colt Kommando» М733 — скарочаная мадыфікацыя M16A2.
- M16A3 — мадыфікацыя M16A2 з рэжымам бесперапыннага агню.
- M16A4 — мадыфікацыя M16A2 з устаноўленай планкай Пікаціні.
- M4 — скарочаная версія M16A2 (даўжыня ствала — 368 мм) з умацаваным дульным тормазам і тэлескапічным складным прыкладам.
- M4A1 — мадыфікацыя M4, з магчымасцю стрэльбы чэргамі.
- CAR15 — серыя штурмавых вінтовак кампаніі Colt.
- SR-47 — мадыфікацыя AR-15, створаная кампаніяй Knight's Armament Company, пад патрон 7,62×39 мм.
- LR-300 — мадыфікацыя, створаная кампаніяй Z-M Weapons.
Распаўсюджанасць
[правіць | правіць зыходнік]- Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
- Аман
- Аргенціна
- Аўстралія
- Афганістан
- Багамы
- Балівія
- Бангладэш
- Барбадас
- Батсвана
- Бахрэйн
- Беліз
- Боснія і Герцагавіна
- Бразілія
- Бруней
- В'етнам
- Вялікабрытанія
- Гана
- Гандурас
- Гватэмала
- Грузія
- Грэнада
- Грэцыя
- Дамініканская Рэспубліка
- Данія
- Егіпет
- Емен
- Заір
- Злучаныя Штаты Амерыкі
- Ізраіль
- Інданезія
- Індыя
- Ірак
- Ісландыя
- Італія
- Іарданія
- Калумбія
- Камбоджа
- Камерун
- Канада
- Катар
- Коста-Рыка
- Кувейт
- Лаос
- Латвія
- Лесота
- Ліберыя
- Ліван
- Літва
- Ліхтэнштэйн
- Малайзія
- Мальдывы
- Марока
- Мексіка
- Нарвегія
- Непал
- Нігерыя
- Нідэрланды
- Нікарагуа
- Новая Зеландыя
- Пакістан
- Панама
- Папуа — Новая Гвінея
- Перу
- Гаіці
- Рэспубліка Карэя
- Сальвадор
- Саудаўская Аравія
- Сінгапур
- Тайланд
- Туніс
- Турцыя
- Уругвай
- Усходні Тымор
- Фіджы
- Філіпіны
- Францыя
- Чылі
- Шры-Ланка
- Ямайка
- Японія