Mplayer
MPlayer | |
---|---|
Тып | Прайгравальнік мультымедыя |
Распрацоўшчык | The MPlayer Team |
Напісана на | C |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавы |
Першы выпуск | 2000 год |
Апошняя версія | |
Тэставая версія | v1.0rc4 (29 студзеня 2011) |
Ліцэнзія | GNU GPL v2 |
Сайт | mplayerhq.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
MPlayer - гэта свабодны медыяплэер. Праграма працуе на большасці сучасных аперацыйных сістэм, у прыватнасці MPlayer можна запусціць на Linux, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Apple Darwin, Mac OS X, BeOS, Syllable, QNX, OpenSolaris/Solaris, Irix, HP-UX, AIX і іншых разнавіднасцях UNIX; Microsoft Windows і Windows NT (адкампіляваныя пры дапамозе MinGW або Cygwin); таксама партаваны на AmigaOS, AROS, DOS і MorphOS.
Гісторыя распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка MPlayer пачалася ў 2000 годзе, першапачаткова высілкамі толькі аднаго чалавека - Арпада Гэрэффі. Пасля да яго далучыліся мноства іншых праграмістаў, спачатку з яго роднай Венгрыі, а потым з усіх куткоў свету.
Графічны інтэрфейс і абалонкі (тэмы)
[правіць | правіць зыходнік]MPlayer унікальны ў прыватнасці тым, што стандартная кансольная версія не мае графічнага інтэрфейсу - усё кіраванне ажыццяўляецца з клавіятуры або пульта дыстанцыйнага кіравання (LIRC). У гэтым рэжыме на экране адлюстроўваецца толькі акно з прайграваным відэа.
Графічны інтэрфейс неабавязковы, і нават не ўключаецца па змоўчванні пры зборцы MPlayer з крынічнага кода. Для GUI патрабуецца GTK 2.0. Існуюць шматлікія графічныя надбудовы вонкавага выгляду MPlayer, напрыклад KMPlayer, SMPlayer, UMPlayer і GNOME MPlayer. Найбольш функцыянальнай абалонкай на сённяшні дзень з'яўляюцца SMPlayer і UMPlayer, якія валодаюць таксама вялікай колькасцю графічных скінаў.
Для MEncoder таксама існуюць графічныя абалонкі, такія як KMencoder і GMencoder - для выкарыстання ў графічных асяроддзях KDE і GNOME, адпаведна.
У Microsoft Windows можна гэтак жа выкарыстоўваць графічную абалонку MPUI, стылізаваную пад Windows Media Player Classic або MPlayer WW Архівавана 4 студзеня 2012..
Вывад відэа
[правіць | правіць зыходнік]MPlayer падтрымлівае разнастайныя прылады вываду выявы, такія як X11, Quartz Compositor, DirectX, VESA, SDL, VIDIX, DGA, Framebuffer, GGI, VDPAU уключаючы такія своеасаблівыя прылады вываду як ASCII-Art і Color ASCII-Art, гэта значыць ёсць магчымасць глядзець відэа ў тэкставым рэжыме.
Фарматы відэа і аўдыё
[правіць | правіць зыходнік]MPlayer падтрымлівае шматлікія відэа- і аўдыё-фарматы, такія як Audio CD, DVD, Video CD, мультымедыя-файлы ў фармаце AVI, ASF/WMV/WMA, MOV/MP4, RealMedia, Ogg Vorbis, NUT, NSV, VIVO, FLI, NuppelVideo, yuv4mpeg, FILM (.cpk) фармат, RoQ, PVA і Matroska, запісаныя з відэакодэкамі DivX, MPEG-1, MPEG-2, MPEG-4, Sorenson, WMV, RealVideo, x264 (рэалізацыя стандарту H.264) і аўдыёкодэкамі MP3, Musepack, Vorbis, RealAudio, AC3/A52 (Dolby Digital), AAC (MPEG-4 аўдыё), QuickTime, VIVO аўдыё і WMA, а таксама шматлікімі іншымі больш-менш распаўсюджанымі відэа- і аўдыё-кодэкамі. Таксама падтрымліваецца струменевае прайграванне праз HTTP/FTP, RTP/RTSP, MMS/MMST, MPST, SDP; захоп і запіс (MEncoder) тэлевізійнага сігналу.
Большасць аўдыё- і відэа-фарматаў падтрымліваюцца роднай для MPlayer свабоднай бібліятэкай libavcodec, якая ужывае код праекта FFmpeg (гэтай бібліятэкі цалкам дастаткова для прайгравання DVD дыскаў і многіх DivX файлаў). Аднак некаторыя файлы ў прапрыетарных фарматах могуць запатрабаваць знешнія DLL-бібліятэкі, падтрымка якіх таксама прадугледжаная.
Субцітры
[правіць | правіць зыходнік]MPlayer можа адлюстроўваць знешнія субцітры 12 фарматаў (MicroDVD, SubRip, OGM, SubViewer, Sami, VPlayer, RT, SSA (а таксама ASS), AQTitle, JACOsub, PJS і свой уласны MPsub) і субцітры DVD (патокі SPU, VOBsub і Closed Captions), прадстаўленыя ў розных кадоўках, у тым ліку ў карэйскай і кірылічнай.
Пры даданні ў радок запуску MPlayer або ў канфігурацыйны файл параметра «-ass», ўключаецца ўбудаваны ў новыя версіі MPlayer новы вывад субцітраў, які цалкам падтрымлівае дадатковыя эфекты афармлення SSA- і ASS-субцітраў (пазіцыянаванне, зафарбоўванне колерам, павароты, анімацыя усяго гэтага).
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Падчас прагляду магчыма складанне ліста мантажных рашэнняў або спісу пазнак для наступнага відэамантажу.
- Важнай перавагай MPlayer у Windows NT з'яўляюцца яго нізкія сістэмныя патрабаванні ў параўнанні з іншымі праграмнымі плэерамі, напрыклад, Windows Media Player
- Другой яго перавагай у асяроддзі Windows або Windows NT з'яўляецца яго лёгкая пераноснасць: уся праграма займае адзін EXE-файл (ўстаноўка не патрабуецца) і яна не патрабуе ўсталяваных у сістэму кодэкаў (аднак можа ўсталёўваць кодэкі ва ўласным фармаце). [3] Апошняе можа быць і недахопам, таму што пры ўсталёўцы звычайных для Windows кодэкаў падтрымка іх фарматаў не дадаецца ў MPlayer.
- MPlayer заўсёды будзе працаваць, калі ў сістэме Windows кодэкі не ўсталяваны або ад якога-небудзь збою адмовяцца працаваць.
- MPlayer можа прайграваць няпоўныя відэафайлы (напрыклад пры сцягванні 1-2% ужо можна пачынаць прагляд).
MEncoder
[правіць | правіць зыходнік]Праграма-кампаньён MPlayer - MEncoder - свабодны кадавальнік відэа. З дапамогай яго можна, да прыкладу, перавесці праграмныя субцітры ў «прымацаваныя» (гэта значыць, фактычна, вырабіць накладанне тэксту на відэаструмень), што бывае карысна пры неабходнасці прагляду відэа з субцітрамі на прыладзе, што не мае падтрымкі праграмных субцітраў (да прыкладу, шэраг КПК і апаратных прайгравальнікаў). У падобным выпадку можа спатрэбіцца і магчымасць канвертавання менш распаўсюджанага фармату відэа/аўдыё ў больш распаўсюджаны.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Mplayer на Вікісховішчы |
- MEncoder
- Параўнанне прайгравальнікаў мультымедыя
- Xine (кросплатформавы)
- VLC media player (кросплатформавы)
- ITunes (для Mac OS X і Windows)
- Windows Media Player (для Windows)
- QuickView Pro (для DOS)
Зноскі
- ↑ MPlayer 1.5 released — 2022.
- ↑ MPlayer - The Movie Player Праверана 28 лютага 2022.
- ↑ Настройка і запуск MPlayer (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2008 г..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт MPlayer (англ.)
- Зборкі mplayer і mencoder пад Windows (англ.)