Перайсьці да зьместу

Крыж (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Крыж
Крыж
Лацінская назва Crux
 · у родным склоне Crucis
 · скарот Cru
Простае ўзьняцьцё 12,5г
Схіленьне −60°
Квадрант SQ3
Плошча 68 кв. гр. (88-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 19
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка Акрукс (α Cru) (0,87m)
Найбліжэйшая зорка η Cru
(64,22 сьв. г., 19,69 пк)
Аб’екты Мэсье Няма
Мэтэорныя патокі Круцыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +20° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Крыж (па-лацінску: Crux, Cru) — найменшае з 88 сучасных сузор’яў, але адно з самых заўважных у паўднёвым небе. Яно адрозьніваецца яскравым астэрызмам, вядомым пад назвай Паўднёвы Крыж.

Гісторыя

Сузор’е Крыжа назіралі яшчэ грэкі антычнасьці, а Пталемэй лічыў астэрызм часткай Цэнтаўра.[1] Да IV ст. да н. э. Крыж было відаць цалкам з Брытанскіх астравоў, але пад уплывам папярэджаньня раўнадзенстваў каляпалярныя паўднёвыя сузор’і сышлі за гарызонт у Эўропе, і паўночныя народы пра сузор’е з часам забыліся.[2]

Аддзяленьне Крыжа ад Цэнтаўра часьцей прыпісваюць францускаму астраному Аўгустыну Рае, які зрабіў гэта ў 1679 годзе, але некаторыя гісторыкі прыпісваюць стварэньне сузор’я Пэтру Плянцыюсу ў 1613-м. Вядома, што ў 1624 годзе гэтае сузор’е было згадана ў Якаба Барча.[3]

Адметнасьці

Зоркі

Тры зь пяці галоўных зорак Крыжа — Акрукс, Бэкрукс і Дэкрукс — зоркі клясы B, якія ўваходзяць у асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра, найбліжэйшую OB-асацыяцыю ад Сонца.

Назіраньне

Сузор’е Крыжа добра бачна ў паўднёвым паўшар’і круглы год. Па-над гарызонтам яго відаць можна і з тропікаў паўночнага паўшар’я; лепшы час для назіраньня ў гэтых шыротах — зіма-вясна. Напрыклад, з Канкуну (25° пн. ш.) Крыж можна назіраць каля 22 гадзінаў напрыканцы красавіка.[4] На поўдзень ад 34° пд. ш. сузор’е зьяўляецца незаходзячым.

Крыніцы

Літаратура

  • Pasachoff, Jay M. Field Guide to the Stars and Planets. — Houghton Miflin, 2000. — С. 67. — ISBN 978-0-395-93431-9
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2

Каардынаты: Sky map 12г 30х 00с, −60° 00′ 00″