Перайсьці да зьместу

Казярог (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казярог
Казярог
Лацінская назва Capricornus
 · у родным склоне Capricorni
 · скарот Cap
Простае ўзьняцьцё 21г
Схіленьне −20°
Квадрант SQ4
Плошча 414 кв. гр. (40-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 49
Зорак з плянэтамі 4
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 3
Найярчэйшая зорка δ Cap (2,85m)
Найбліжэйшая зорка LP 816-60
(17,91 сьв. г., 5,49 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Мэтэорныя патокі Альфа-Капрыкарніды
Памежныя сузор’і Вадаліў
Арол
Стралец
Мікраскоп
Паўднёвая Рыба
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу верасьня.

Казяро́г (па-лацінску: Capricornus, Cap) — задыякальнае сузор’е ў паўднёвай частцы нябеснай сфэры, крыху паўднёвей за нябесны экватар. Назва сузор’я паходзіць ад мітычнай істоты: напалову казла, напалову рыбы. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ).

Казярог — адно з 88 сучасных сузор’яў, першапачаткова зьявілася ў «Альмагесьце» грэцкага астранома II стагодзьдзя Пталемэя. Цяпер сузор’е мяжуе з Арлом, Стральцом, Мікраскопам, Паўднёвай Рыбай і Вадалівам. Рэгіён зорнага неба, у якім ляжыць Казярог, называюць «Морам» за назвы сузор’яў, ляжачых у ім, якія асацыююцца з вадою (Вадаліў, Рыбы, Эрыдан і г. д.). Сузор’е Казярога з усіх сузор’яў задыяка ярчэй толькі за Рака, а таксама найменшае паводле плошчы зь іх.

23 верасьня 1846 году ў сузор’і Казярога, каля зоркі Дэнэб Альгедзі (δ Казярога), Ёган Гале адкрыў плянэту Нэптун.[1]

З 2002 году Сонца знаходзіцца ў сузор’і Казярога ад 19 студзеня да 15 лютага. У трапічнай астралёгіі месяц Казярога настае з 22 сьнежня па 20 студзеня, у сыдэрычнай — з 15 студзеня да 15 лютага.

  1. ^ Neptune Facts (анг.) The Digital Astrolabe Праверана 20 сьнежня 2012 г.
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: Sky map 21г 00х 00с, −20° 00′ 00″