Iron Maiden
Iron Maiden | |
Гады | 1975 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Лэйтан, Усходні Лёндан, Ангельшчына |
Мова | ангельская |
Жанр | гэві-мэтал, НВОБХМ |
Выдавец | EMI, Sanctuary, Columbia, Portrait, Capitol, Epic, CMC International, Harvest |
Зьвязаныя праекты | Bruce Dickinson, Blaze Bayley, ASAP, Wolfsbane, Paul Di'Anno, Urchin, The Untouchables, Psycho Motel, Lauren Harris, Samson, Trust, The Entire Population of Hackney |
Удзельнікі | Стыў Гарыс Дэйв Мюрэй Ніка Макбрэйн Брус Дыкінсан Эдрыян Сьміт Янік Гэрс |
Узнагароды і прэміі | |
www.ironmaiden.com |
Iron Maiden — брытанскі гэві-мэталічны гурт, заснаваны Стывам Гарысам у 1975. Гурт выпусьціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы й 8 складанак.
Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМ (з ангельскае NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасьць у 1980-я й пасьля шэрагу зьменаў у складзе запісаў некалькі залатых і плятынавых альбомаў, як то: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя часы (1975—1978)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля таго, як Стыў Гарыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага году ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такі назоў ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма Чалавек у жалезнай масцы, дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаваньне для катаваньня.
Стыў Гарыс і Дэйв Мюрэй — былі й застаюцца найбольш «сталымі» чальцамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энэргіі й харызмы на сцэне». Спачатку яго зьмяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Сойэра, што выклікала некаторыя непаразуменьні паміж Мюрэем і Вілкакам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта ��а канцэрце ў Брыджгаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клявішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вэпрэм, бубны — Бэры Пэркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста й наняць бубнача Дуга Сэмпсана.
Шлях да папулярнасьці (1978—1981)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лэйтанстоўн) прывяла да зьяўленьня ў гурце новага вакаліста Пола Ды’Ана.
Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазыцыяў. Таму, напярэдадні Новага Году ў 1978, чальцы гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песьні, усе 500 копіяў вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазыцыяў Prowler заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазыцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў складанку Metal for Muthas (15 лютага 1980).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |