Amon Amarth
Amon Amarth | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | Меладычны дэз-метал |
Гады | 1992 — па наш час |
Краіна | Швецыя |
Адкуль | Tumba[d] |
Лэйблы | Metal Blade Records[d] і Back on Black Records[d] |
Склад | |
amonamarth.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Amon Amarth» — шведскі рок-гурт, які грае ў жанры меладычны дэз-метал. Назва гурта значыць «Фатальная гара» на сіндарыне, эльфійскай мове, і адсылае да гары Арадруін з «Уладара Пярсцёнкаў». Асноўнай тэматыкай групы з’яўляецца германа-скандынаўская міфалогія, набліжаючы музычны калектыў таксама да жанру вікінг-метал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт быў заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Тумба, прыгарадзе Стакгольма, першапачаткова пад нецэнзурнай назвай «Scum». Першым складам групы былі вакаліст Ёхан Хег, гітарысты Андэрс Хансан і Олаві Міканен, бас-гітарыст Тэд Лундстрэм і ўдарнік Ніка Мейра. Першае дэма гурта, «Thor arise», аказалася настолькі няўдалым, што студыя адмовілася яго выпускаць. У 1994 годзе, ужо пад назвай «Amon Amarth», калектыў запісаў «the Arrival of the Fimbul Winter», які быў выдадзены тыражом у адну тысячу копій і быў распрададзены за дванаццаць гадзін. Студыю для запісу даў гурт «Hypocrisy».
Дэбютны альбом «Sorrow Throughout the Nine Worlds» быў выпушчаны на сінгапурскім лэйбле «Pulverised records» ў 1996 годзе. Пасля гэтага калектыў заўважылі вядомыя выданні, якія пішуць пра рок-музыку, і неўзабаве «Amon Amarth» атрымалі кантракт з буйной кампаніяй «Metal Blade». На ім група выдаецца пачынаючы з альбома 1998 года «Once Sent from the Golden Hall».
Незадоўга да запісу група змяніла ўдарніка, а акурат перад турнэ ў падтрымку альбома «Amon Amarth» пакінуў гітарыст Андэрс Хансан. На яго месца ўзялі Ёхана Содэрберга.
Да 2007 годзе група выпусціла шэсць паўнавартасных альбомаў і заваявала шырокую папулярнасць сярод прыхільнікаў дэз-метала.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Thor Arise (Demo) (1993)
- Burning creation (1994)
- Sorrow Throughout the Nine Worlds (1996)
- Once Sent from the Golden Hall (1998)
- The Avenger (1999)
- The Crusher (2000)
- Versus the World (2002)
- Fate of Norns (2004)
- With Oden on Our Side (2006)
- Twilight of the Thunder God (2008)
- Surtur Rising (2011)
- Deceiver of the Gods (2013)
- Jomsviking (2016)
- Berserker (2019)